Заўтра на Астравеччыне пачнецца турзлёт

размешчана ў: Навіны | 0

Каманда лясгаса, у склад якой увайшло 35 чалавек, завяршыла падрыхтоўку да ўдзелу ў раённым турыстычным злёце сярод арганізацый і прадпрыемстваў Астравецкага раёна. Турзлёт адбудзецца 21-22 чэрвеня на базе ляснога масіву пасёлка Альхоўка і будзе прысвечаны Дню моладзі і 75-годдзю вызвалення Беларусі і Астравеччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Акрамя даручэнняў па забеспячэнню удзельнікаў злёту дровамі, ўсталёўцы флагштокаў, падрыхтоўцы конкурсных пляцовак, каманда падрыхтавалася да ўдзелу ва ўсіх відах спаборніцкай праграмы. Ну, а мы будзем чакаць вынікаў выступлення і спадзявацца на непрадузятае стаўленне суддзяў да нашай каманды.