Аб адкрыцці летне-асенняга палявання

размешчана ў: Навіны | 0

Загадам дырэктара ДЛГУ «Астравецкі лясгас» ад 5 лiпеня 2019 г. № 263/1 ў лесапаляўнічай гаспадарцы лясгаса дазваляецца летне-асенняе паляванне на бакаса — з 13 ліпеня па 10 жніўня 2019 года, на вадаплаўную (акрамя гусей) дзічыну, а таксама на перапёлку, слонку, голуба шызага, вехіра, фазана — з 10 жніўня па 8 снежня 2019 года, на рабчыка, шэрую курапатку — з 7 верасня па 8 снежня 2019 года, на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, казарку канадскую — з 21 верасня па 8 снежня 2019 года, у светлы час сутак (за 1 гадзіну да ўзыходу сонца і на 1 гадзіну пасля заходу сонца).

Дазваляецца ружэйны спосаб палявання з падыходу, з пад’езду з маламерных судоў, з засады, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя хартоў і ганчакоў), а таксама безружэйны з лоўчымі птушкамі.

Паляванне можна ажыццяўляць па паляўнічых пуцёўках ў пятніцу, панядзелак, выхадныя і святочныя дні.

Кошт разавай паляўнічай пуцёўкі на аднаго чалавека — 5 рублёў, сезоннай пуцёўкі на аднаго чалавека — 50 рублёў.

Пры правядзенні палявання кіравацца Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў Рэспубліцы Беларусь.