Флаг Министерства лесного хозяйства

Сцяг Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру шырынёй 75 сантыметраў, даўжынёй 150 сантыметраў. У цэнтры пярэдняга і адваротнага боку палотнішча размешчана выява геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства лясной гаспадаркі дыяметрам 30 сантыметраў. Дапускаецца выраб сцяга большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Эмблема Министерства лесного хозяйства

Геральдычны знак – эмблема Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой круг зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на якой размешчаны надпіс «Міністэрства лясной гаспадаркi Рэспублікi Беларусь» зялёнага колеру. У цэнтры круга размешчаны стылізаваны скрутак светла-карычневага колеру, на якім намаляваны барачны шчыт залацістага колеру. У полі шчыта – ёлка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы намаляваныя лісце дуба зялёнага колеру. Эмблема размешчана на васьмі румбах залацістага колеру. Пад румбамі – аблямоўка ў выглядзе зубчастай разеткі зялёнага колеру.

Нагрудный знак «Дзяржаўная лясная ахова Рэспублiкi Беларусь»

Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой авал зялёнага колеру, абрамлены дубовым вянком залацістага колеру. У цэнтры авала размешчаны барачны шчыт залацістага колеру, у поле якога намаляваная ёлка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом – алебарды залацістага колеру. Вакол шчыта размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь» залацістага колеру. На ўскрайку вянка – стылізаваны скрутак залацістага колеру з парадкавым нумарам.

Дадзены нагрудны знак мацуецца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагруднага знака – 70 міліметраў.

 

Нагрудныя знакі адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснічы»

Выконваюцца ў двух варыянтах у залежнасці ад прысвоенага класа і металу. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў – 45 міліметраў.

 

Нагрудный знак «Ляснiчы I класа»

Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснічы I класа» ўяўляе сабой барачны шчыт залацістага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намаляваная ёлка зялёнага колеру. Шчыт абрамлены дэвізнай стужкай зялёнага колеру, на якой размешчаны надпіс «Ляснічы І класа» залацістага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку залацістага колеру.

Нагрудный знак «Ляснiчы II класа»

Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснічы II класа» ўяўляе сабой барачны шчыт серабрыстага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намаляваная ёлка зялёнага колеру. Шчыт абрамлены дэвізнай стужкай зялёнага колеру, на якой размешчаны надпіс «Ляснічы II класа» серабрыстага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку серабрыстага колеру.

Нагрудныя знакі адзнакі Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь», «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» і «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»

Выконваюцца ў трох варыянтах, якія маюць адрозненні ў датах і колеры металу. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў – 45 міліметраў.

Нагрудный знак «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай бронзавага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барачнага шчыта бронзавага колеру намаляваная ёлка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь бронзавага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы – лісце дуба бронзавага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак бронзавага колеру з лічбай «10» таго ж колеру.

Нагрудный знак «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства лясной гаспадаркі «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барачнага шчыта серабрыстага колеру намаляваная ёлка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы – лісце дуба серабрыстага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак серабрыстага колеру з лічбай «20» таго ж колеру.

Нагрудный знак «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства лясной гаспадаркі «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барачнага шчыта залацістага колеру намаляваная ёлка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы – лісце дуба залацістага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак залацістага колеру з лічбай «30» таго ж колеру.