Лесапаляўнічая гаспадарка ДЛГУ «Астравецкі лясгас»

Плошча арандуемых паляўнічых угоддзяў складае 27,7 тыс.га. З іх: лясныя – 14,0 тыс.га, палявыя – 13,0 тыс.га, водна-балотныя – каля 0,7 тыс.га.

Вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы – Урбановіч Віктар Мечыслававіч, тэлефон працоўны – 8 (015-91) 7-86-24, мабільны – +375 29 346-57-19, e-mail: hunt@ostrovles.by.

Паляванне можна праводзіць з засады, з падыходу, загонам. Віды жывёл, здабычу якіх плануецца ажыццяўляць у паляўнічым сезоне 2016-2017 гадоў: лось, алень высакародны, казуля еўрапейская, бабёр рачны, заяц-русак, заяц-бяляк, куніца лясная, куніца каменная.

Паляўнічы загарадны комплекс «Панская сядзіба» размешчаны роўна ў 150 км ад Мінска і ў 12 км ад райцэнтра г. Астраўца. Ён пабудаваны на месцы старадаўняй сядзібы, якая належыла панам Блажэвіч, і сёння кожны жадаючы можа проста арандаваць гэты кавалачак гістарычнага раю.

Тут створаны ўсе ўмовы для знаходжання паляўнічых, турыстаў, грыбнікоў і іншых аматараў прыроды, а таксама для правядзення розных мерапрыемстваў. У доме 4 спальных пакоя на 12 ложка-месцаў, кухня, зала з камінам, 2 санвузлы, душ, пячное і цэнтральнае ацяпленне з катлом на цвёрдым паліве. Знутры і звонку сцены хаты абабітыя масівам дрэва, на сценах паляўнічыя трафеі: галовы кабаноў, ласёў, пудзілы птушак і пушных звяроў.

Для выгоды паляўнічых і гасцей у вялікай гасцінай расстаўляюцца абедзенныя сталы, дзе адначасова могуць размясціцца да 35 чалавек. Мяккая мэбля, камін, шматлікія разьбяныя драўляныя скульптуры надаюць адпачынку дадатковы камфорт.

У доме маецца спецаяльная зброевая шафа, што дазваляе не баяцца за захаванасць зброі і боепрыпасаў.

Побач з домам размешчаны курган, які, па легендзе, насыпаны ручным спосабам салдатамі арміі Напалеона. У апошні час з’явіліся здагадкі, што гэта звязана з пахаваннем славутага скарбу імператара, выкрадзенага ім пры адступленні з Масквы.

У 1 км ад дома паляўнічага размешчаны вальер для ўтрымання аленя высакароднага, аленя плямістага, лані еўрапейскай, муфлона. Вальер складаецца з трох адсекаў агульнай плошчай 220 га.

Дадаткова наведвальнікам комплексу прадастаўляюцца эксклюзіўныя магчымасці для адпачынку: сапраўдная паляўнічая хатка з лазняй па-чорнаму, паляўнічы стралковы цір для стральбы па «лятаючых талерках» і «бягучаму кабану», цір для стральбы з лука, наведванне экалагічнай сцежкі «У Альбекаў», якая праходзіць па паляўнічаму комплексу, яго гістарычным наваколлях і вальерах для ўтрымання дзікіх капытных жывёл, ну і, вядома, асобная лазня, абсталяваная па самым сучасным стандартам. Да Вашых паслуг фотапаляванне і проста назіранне за жывёламі, якія насяляюць вальерах, са спецыяльных вышак і пляцовак.

Комплекс «Панская сядзіба» займае плошчу 4 га. Акрамя самога дома паляўнічага і лазні, тут ёсць старажытная лядоўня, пераабсталяваная пад маразільнік і пакой для раздзелкі дзічыны, склеп і летні домік для адпачынку 2 чалавек.

Геаграфічныя каардынаты комплексу «Панская сядзіба» – N54.6311111°, E25.8311111° (54°37′52″N, 25°49′52″E).

Паляўнічы комплекс «На Віліі» размешчаны ў 180 км ад г. Мінск і 25 км ад г. Астравец на беразе аднайменнай ракі, ля багатай гістарычнымі падзеямі вёскі Быстрыца, дзе аматары прыроды і палявання могуць заняцца зборам грыбоў і ягад, рыбалкай і паляваннем.

Умяшчальнасць банкетнай залы да 20 чалавек, спальных месцаў – 7. Камфартабельныя альтанка на беразе ракі Вілія на 20 чалавек, сучасная лазня, у якой адначасова могуць прымаць лазневыя працэдуры – 7 чалавек, вальеры для паляўнічых сабак, пакой для раздзелкі дзічыны з маразільнікам, гаражы.

Геаграфічныя каардынаты комплексу «На Віліі» – N54.7927778°, E25.8880556° (54°47′34″N, 25°53′17″E).

Лесапаляўнічая гаспадарка змяшчае комплекс вальераў агульнай плошчай 206 га, у якіх разводзяць высакародных і плямістых аленяў, еўрапейскіх ланяў, муфлонаў. Таксама ў паляўнічых угоддзях арганізаваны падкормачныя палі, кармушкі, стралковыя вышкі і засідкі. Гарантаваная загоннае і з вышак паляванне на лань, лася, казулю, аленя.

Навакольныя мясціны Астраўца надзвычай багатыя помнікамі архітэктуры і дойлідства. Лясгасам распрацаваны турыстычны маршрут. У яго ўваходзіць наведванне конна-спартыўнага цэнтра «Гіпіка», драўлянага касцёла ў пасёлку Гудагай, які належыць Ордэну босых кармелітаў з вобразам Божай Маці, касцёла Святой Тройцы ў аграгарадку Гервяты, інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС, сядзібна-паркавага ансамбля Богуш-Шышкаў, а таксама прыватнага музея ў вёсцы Трокенікі, у якім маецца калекцыя з 100 рагоў казулі еўрапейскай, 250 пудзілаў птушак і 80 пудзілаў дзікіх звяроў.

Усю цікавую для Вас інфармацыю можна ўдакладніць у вядучага інжынера па паляўнічай гаспадарцы – Урбановіча Віктара Мечыслававіча па тэлефоне +375 1591 78624.

Адпускныя цэны на паслугі, якія аказваюцца ДЛГУ «Астравецкі лясгас»
Прэйскурант цэн б/н ад 1 чэрвеня 2017 года
Назва паслугіАдпускная цана, беларускіх рублёў
Пражыванне ў доме паляўнічага без ацяплення (адно месца ў суткі), які знаходзіцца ў в. Дрэвянікі20.00
Пражыванне ў доме паляўнічага з ацяпленнем (адно месца ў суткі), які знаходзіцца ў в. Дрэвянікі23.00
Пражыванне ў доме паляўнічага з ацяпленнем (адно месца ў суткі), які знаходзіцца ў в. Дрэвянікі ў навагоднія святы*30.00
Зняцце дома паляўнічага на 1 суткі (без ацяплення), які знаходзіцца ў в. Дрэвянікі210.00
Зняцце дома паляўнічага на 1 суткі (з ацяпленнем), які знаходзіцца ў в. Дрэвянікі260.00
Зняцце дома паляўнічага на 1 суткі (з ацяпленнем), які знаходзіцца ў в. Дрэвянікі ў навагоднія святы*340.00
Карыстанне лазняй (сеанс 3 гадзіны), якая знаходзіцца ў в. Дрэвянікі50.00
Карыстанне лазняй (сеанс 3 гадзіны), якая знаходзіцца ў в. Дрэвянікі ў навагоднія святы*55.00
Пражыванне ў доме паляўнічага без ацяплення (адно месца ў суткі), які знаходзіцца ў в. Быстрыца17.00
Пражыванне ў доме паляўнічага з ацяпленнем (адно месца ў суткі), які знаходзіцца ў в. Быстрыца20.00
Пражыванне ў доме паляўнічага з ацяпленнем (адно месца ў суткі), які знаходзіцца ў в. Быстрыца ў навагоднія святы*26.00
Зняцце дома паляўнічага на 1 суткі (без ацяплення), які знаходзіцца ў в. Быстрыца180.00
Зняцце дома паляўнічага на 1 суткі (з ацяпленнем), які знаходзіцца ў в. Быстрыца230.00
Зняцце дома паляўнічага на 1 суткі (з ацяпленнем), які знаходзіцца ў в. Быстрыца ў навагоднія святы*300.00
Карыстанне лазняй (сеанс 3 гадзіны), якая знаходзіцца ў в. Быстрыца50.00
Карыстанне лазняй (сеанс 3 гадзіны), якая знаходзіцца ў в. Быстрыца ў навагоднія святы*55.00
Прадастаўленне паслуг у доме паляўнічага (альтанка, мангал) без начлегу за 1 гадзіну да 12 чалавек12.00
Прадастаўленне паслуг у доме паляўнічага (альтанка, мангал) без начлегу за 1 гадзіну да 12 чалавек у навагоднія святы*16.00
Паслугі аўтамабіля УАЗ (за 1 гадзіну)10.00
Паслугі па выкарыстанні ўстаноўкі "бягучы кабан" (5 стрэлаў)3.00
Паслугі па выкарыстанні снегохода Рысь-500 (1 гадзіна)15.00
Паслугі па выкарыстанні лука (5 стрэлаў)1.50
Эскурсія па вальеры (за 1 чал)3.00
*навагоднія святы - з 20 снежня па 10 студзеня.